Калыханка "Доўгі дзень". Белорусская колыбельная



Слова внутри
Доўгі дзень 

Доўгі дзень,
Цёплы дзень
Адплывае за аблокі.
Сіні цень,
Сонны цень
Адпаўзае ў кут далёкі.
Збеглі зайкі ўсе ў лясы.
Змоўклі птушак галасы.
І буслы ў гняздо схавалі
Свае доўгія насы.


Прыпеў:
Баю-бай, баю-бай,
Вачаняты закрывай. (2 разы)


Пакрысе
На расе
Патухаюць зоркі-сплюшкі.
Гульні ўсе,
Казкі ўсе
Пахаваны пад падушкі.
Сьпяць і мышкі і стрыжы.
Сьпяць машыны ў гаражы
Ты таксама
Каля мамы
Ціха-ціхенька ляжы.


Словы Г. Бураўкіна
Музыка В. Раінчыка 
Спявае Ядзвіга Паплауская

Комментариев нет:

Отправить комментарий